Новости/Акции

Новае паступленне упрыгожанняў з беларускім арнаментам у магазіне Alte!

19.02.2016

Унікальную калекцыю срэбных вырабаў «Прыгожая гісторыя» распрацавалі беларускія ювеліры на фабрыцы «Алькор».

Эмаль на вырабы наносіцца ўручную мастаком-эмальерам, а застывае яна ў спецыяльных кубах пад уздзеяннем інтэнсіўнага ўльтрафіялетавага выпраменьвання, без нагрэву да высокіх тэмператур. Вытворца эмаляў — кампанія «Heimerle – Meule» ( Германія).

Срэбныя завушніцы і кальцо "Дзявочая краса" з беларускім арнаментам, выкананым з эмалі. 

Узоры ў арнаменце маюць абярэгавае значэнне і глыбокі сэнс: трохкутнікі з ромбікамі - гэта сімвал дзіцяці, без - зграбнасці і дзявоцкай прыгажосці, а разам чатыры рамбічныя фігуры, падзеленыя крыжом на часткі, сімвал сям'і, аснова ўсяго народжанага жыцця.

Срэбныя завушніцы і кальцо "Яднанне з прыродай" з беларускім арнаментам, выкананым з эмалі.

Узоры ў гэтым арнаменце маюць разнастайнае значэнне і пераасэнсаванне. Яднанне Зямлі і Сонца дае жыццё людзям і прыродзе, таксама гэта сімвал добрага ўраджаю, які дае чалавеку моцы і багацця, але прымушае і не забываць пра сувязь з прыродай.

На сённяшні дзень срэбныя кольцы ў салонах ювелірнай сеткі «Alte» з серыі «Прыгожая гісторыя» каштуюць 916 800 бел. рублёў, а завушніцы — 896 800 бел. рублёў.

Калекцыя арнаментарных ювелірных вырабаў будзе ўдасканальвацца і дапаўняцца новымі ўпрыгожаннямі з беларускімі нацыянальнымі сімваламі.

На фота прыклад будучых вырабаў з бела-чырвонай эмаллю.

Магазин Alte, ТЦ «Скала», 0 этаж